- Галоўная
- Пра нас
- Першасная прафсаюзная арганізацыя
- Навіны прафсаюзнай арганізацыі
- IV Пленум Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя
- Галоўная
- Пра нас
- Першасная прафсаюзная арганізацыя
- Навіны прафсаюзнай арганізацыі
- IV Пленум Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя
IV Пленум Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя
17.02.2022
17 лютага 2022 года адбыўся IV Пленум Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза Алена Латушкіна, намеснік старшыні Мінскага гарадскога аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Вольга Супрановіч, старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан, галоўныя ўрачы ўстаноў аховы здароўя сталіцы і старшыні пярвічных.
Падводзячы вынікі дзейнасці гаркама па абароне працоўных і сацыяльнай эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных і абазначаючы задачы на 2022 год, Георгій Будрэвіч адзначыў, што 2021 год быў няпростым, аднак работа ўсяго прафсаюзнага актыву была зладжанай, эфектыўнай і рэзультатыўнай.
Старшыня галіновага прафсаюза сталіцы падзякаваў прафсаюзнаму актыву, сацыяльным партнёрам і вышэйстаячым арганізацыям за супрацоўніцтва і падтрымку ў вырашэнні пытанняў прафсаюзнай дзейнасці.
Старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан адзначыла высокі ўзровень работы Мінскага гаркама БПРЗ і падзякавала прафсаюзу за супрацоўніцтва. Яна таксама расказала, што ў ходзе сустрэчы са старшынёй ФПБ Міхаілам Ардой былі абмеркаваны доўгатэрміновыя перспектыўныя планы ўзаемадзеяння.
Намеснік старшыні Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Алена Латушкіна, адзначыўшы высокія дасягненні прафсаюзнага актыву сталіцы, акцэнтавала ўвагу прысутных на неабходнасці і ў далейшым удзяляць асаблівую ўвагу прасоўванню ідэі прафсаюзнага членства і актыўна далучаць у рады галіновага прафсаюза.
Удзельнікі IV Пленума Мінскага гаркама БПРЗ аднагалосна адобрылі Дэкларацыю аб падтрымцы рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.
Тэкст дакумента зачытаў старшыня галіновага прафсаюза аховы здароўя сталіцы Георгій Будрэвіч.
Ён падкрэсліў, што ў гэты важны для краіны перыяд прафсаюз павінен аб'яднаць намаганні, каб данесці да кожнага беларуса праўдзівую інфармацыю аб маючай адбыцца падзеі і праекце Канстытуцыі.
Таксама на IV Пленуме Мінскага гарадскога камітэта БПРЗ былі ўручаны ўзнагароды галіновага прафсаюза шэрагу работнікаў аховы здароўя - нагрудныя знакі "За працу ў імя жыцця" і "115 гадоў прафсаюзнага руху".
У ліку ўдастоеных узнагарод членаў прафсаюза такія вядомыя медыкі, як Алена Богдан, Віктар Ісачкін, Аляксандр Біч, Сяргей Прусевіч, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы УАЗ "1-я гарадская клінічная бальніца" Рэмша Марына Іванаўна і інш.

