Кардыялагічнае аддзяленне для хворых на інфаркт міякарда №2

piskunov_3с.jpg

Піскуноў Сяргей Яўгенавіч

Загадчык аддзялення ўрач-кардыёлаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

стаж працы па спецыяльнасці кардыялогія 15 гадоў

тэл. 375 (17) 379-23-66

Галоўны корпус, 6 паверх

Піскуноў Сяргей Яўгенавіч

Загадчык аддзялення ўрач-кардыёлаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

стаж працы па спецыяльнасці кардыялогія 15 гадоў

тэл. 375 (17) 379-23-66

Галоўны корпус, 6 паверх

Аб аддзяленні

Кардыялагічнае аддзяленне №2 разгорнута на 70 ложкаў. Размешчана на 6-м паверсе сяміпавярховага тэрапеўтычнага корпуса. Аддзяленне прызначана для аказання дапамогі пацыентам кардыялагічнага профіля.

У аддзяленні праводзяцца ўсе віды дыягностыкі і лячэння пацыентаў кардыялагічнага і арытмалагічнага профілю, вядзенне пацыентаў да і пасля высокатэхналагічных аперацый, урачы аддзялення валодаюць метадамі функцыянальнай дыягностыкі, праводзяць адбор пацыентаў для правядзення хірургічнай арытмалагічнай і інтэрвенцыйнай дапамогі.

Пацыенты размяшчаюцца ў 6-х мясцовых палатах, таксама ў аддзяленні маецца 3 2-х мясцовых палаты з арганізацыяй індывідуальнага догляду бех медыцынскіх паказанняў і 1-мясцовая палата падвышанай камфортнасці, палата для ветэранаў войн.

Улічваючы абсталяванасць клінікі, для дыягностыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў нашым пацыентам выконваем шырокі комплекс дыягнастычных даследаванняў, а менавіта: ультрагукавыя даследаванні сэрца, сасудаў, органаў брушнай паражніны; эндаскапічныя даследаванні; сутачнае манітарыраванне артэрыяльнага ціску, сутачнае манітарыраванне ЭКГ і г.д.

Урачы аддзялення

  1. Бялевіч Марыя Ігараўна, урач-кардыёлаг.
  2. Хіневіч Віталь Віктаравіч, урач-кардыёлаг другой кваліфікацыйнай катэгорыі.
  3. Бондар Ларыса Юр'еўна, урач-кардыёлаг другой кваліфікацыйнай катэгорыі.
  4. Іванькова Дар'я Міхайлаўна, урач-кардыёлаг.
  5. Кадлубай Вольга Ігараўна, урач-кардыёлаг другой кваліфікацыйнай катэгорыі.

Што мы лечым

Захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы: артэрыяльную гіпертэнзію, розныя формы ішэмічнай хваробы сэрца, у тым ліку стэнакардыю, хранічную сардэчную недастатковасць, парушэнні сардэчнага рытму і праводнасці; розныя формы кардыяміяпатыі; вострыя міякардыту, вострыя перыкардыты і г.д.

Куратарства пацыентаў у аддзяленні ажыццяўляецца сумесна з супрацоўнікамі кафедры "Кардыялогіі і рэўматалогіі" БЕЛМАПА.

Тэлефоны:

ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ

Наведванні пацыентаў ажыццяўляюцца:

  • у буднія дні з 17.00. да 19.00.,
  • у выхадныя і святочныя дні - з 12.00. да 14.00; з 17.00. да 19.00.

Посещения пациентов осуществляются без верхней одежды, обувь не должна быть уличной, или уличная обувь должна быть изолирована бахилами.