Акцыя «Дабро ў лапкі»

26.12.2025

«Дабро ў лапкі»: наш навагодні падарунак хвосцікам!

Напярэдадні Новага года, наша першасная прафсаюзная арганізацыя зрабіла асаблівы падарунак-мы перадалі сабраную дапамогу прытулку»домік выратаваных Душ"!

Акцыя, у якой удзельнічаў увесь наш дружны калектыў, мела сапраўдны поспех. Мы сабралі шмат неабходнага, каб свята стала цяплейшым для тых, хто чакае свайго дома.

"Гэта неверагодна кранальна-бачыць, як агульная справа ператвараецца ў рэальную падтрымку», — падзялілася ўрач-інтэрн і валанцёр Паліна Апаровіч.

Дзякуй усім, хто не застаўся ў баку! Дзякуючы вам гэты Новы год для многіх гадаванцаў стане па-сапраўднаму добрым і сытным.