Дзень медыцынскіх работнікаў

15.06.2023

У трэцюю нядзелю чэрвеня штогод усе медыкі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята - Дзень медыцынскіх работнікаў. Напярэдадні гэтага цудоўнага свята прафсаюзны камітэт сумесна з адміністрацыяй УАЗ "1-я гарадская клінічная бальніца" арганізаваў святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню медыцынскіх работнікаў.

Па традыцыі, медыкаў з іх прафесійным святам павіншавала галоўны ўрач клінікі Есманчык А.П. Гучала шмат цёплых, добрых слоў у адрас вінаватых імпрэзы. Лепшым медыцынскім работнікам уручылі граматы, падзякі, кветкі.

Урачыстая частка плаўна перайшла ў канцэртную праграму. Запрошаныя зоркі беларускай эстрады падарылі свае найлепшыя песні.

IMG_1388.png
5.png
IMG_1414.png
6.jpg