Тэлефоны даверу і экстранай псіхалагічнай дапамогі
Процідзеянне карупцыі
Механізм разгляду скаргаў на ўзроўні арганізацыі аховы здароўя (1 узровень)
Урачы інфармуюць
Актуальная інфармацыя
Адзіныя дні здароўя
Аказанне сітуацыйнай дапамогі інвалідам
Памятка пацыенту, які здае аналізы
Інфармацыя Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь аб аказанні медыцынскай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства
Сёння, 10 красавіка, сябры першаснай прафсаюзнай арганізацыі 1-й гарадской клінічнай бальніцы далучыліся да раённага мітынгу-рэквіему «пакуль мы памятаем — мы жывем», які прайшоў ля памятнага знака «расстрэл ваеннапалонных».
Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
Разам з намі прыйшлі былыя вязні, ветэраны, вайскоўцы, школьнікі і іншыя неабыякавыя людзі. 👥
Адной з самых кранальных стала хвіліна маўчання.
«Кожны з нас, хто кожны дзень змагаецца за жыццё пацыентаў, абавязаны памятаць цану гэтых жыццяў. Памяць лечыць душы», — падзялілася старшыня пярвічкі Таццяна Карпенка.
Пасля хвіліны маўчання, усклалі кветкі да памятнага знаку.
Гэтая скульптура – дыпломная праца мастака Сяргея Логвіна, якая яшчэ ў 1987 годзе атрымала залаты медаль у Ленінградзе. Такія дэталі асабліва кранаюць – відаць, колькі душы ўкладзена. 🌹🎨
Такія мерапрыемствы лішні раз нагадваюць: пакуль мы памятаем — мы жывём. І мы будзем памятаць заўсёды. 🇧🇾