НОВЫ ГОД!

01.01.2023

Прафсаюзны камітэт установы аховы здароўя "1-я гарадская клінічная бальніца" арганізаваў святочныя мерапрыемствы для супрацоўнікаў клінікі, прысвечаныя сустрэчы Новага года. Арганізаваны святочны канцэрт, у якім прынялі ўдзел не толькі зоркі беларускай эстрады Мікіта Фаміных і Улад Сазонаў, але і нашы супрацоўнікі. Работнікі аперацыйнага блока арганізавалі маляўнічы касцюміраваны паказ «Бякі-букі».

Ну і які ж Новы год без Дзеда марозу і Снягуркі! Яны павіншавалі наш калектыў з надыходзячым Новым годам, правялі цікавыя конкурсы.

Салодкія падарункі да свята атрымалі ўсе супрацоўнікі бальніцы і іхнія дзеці.

2 (15)с.png
3 (16)с.jpg.thumb-192x120xwh2.png
1 (15)с.png
4 (11)с.jpg.thumb-192x120xwh2.png