"Новы год-час добрай казкі!"

01.01.2022

Напярэдадні Калядных і Навагодніх свят па традыцыі члены прафсаюзнага камітэта УАЗ "1-я гарадская клінічная бальніца" падрыхтавалі шмат прыемных сюрпрызаў.

Новы год - гэта, мабыць, самае выдатнае свята, якога з нецярпеннем чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Новы год - гэта час падарункаў, здзяйснення жаданняў і сапраўднага чараўніцтва.

На правядзенне навагодніх святаў першасная прафсаюзная арганізацыя выдзеліла больш за 12 тыс. рублёў. Прафсаюзны камітэт павіншаваў нашых супрацоўнікаў з надыходзячым Новым годам, уручыў кандытарскія падарункі. Навагоднія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі атрымалі 360 дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту нашых членаў прафсаюза.

У сувязі з такім доўгачаканым і любімым святам для дзяцей і іх бацькоў прафкам набыў білеты на дзіцячыя навагоднія прадстаўленні на агульную суму 1380 рублёў. Бясплатныя білеты атрымалі не толькі дзеці, але і іх бацькі, каб нашы супрацоўнікі змаглі скласці кампанію сваім дзецям у наведванні тэатраў.

Прафсаюзны камітэт і надалей працягне добрыя традыцыі нашай клінікі.

Старшыня прафкама Івашкевіч А.С.