Адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны надыходзячаму Міжнароднаму Жаночаму Дню.

05.03.2024

У нашай клініцы адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны надыходзячаму Міжнароднаму Жаночаму Дню!

У пачатку святочнай праграмы з віншавальным словам выступіла галоўны ўрач - Вольга Пятроўна Есманчык.

«Дарагія нашы жанчыны, жадаю вам расквітаць разам з прыродай, быць гэтак жа прыгожымі і далікатнымі. Няхай ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена любоўю, а ў доме пануе гармонія і ўтульнасць!» - выказала цёплыя пажаданні Вольга Пятроўна.

1 (2).png

На сцэне з шыкоўнымі танцавальнымі нумарамі выступілі ўдзельнікі харэаграфічнага калектыву ДУА "Спецыяльная агульнаадукацыйная школа №14 для дзяцей з парушэннем слыху г. Мінска".

5 (1).png

Члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі падзякавалі маладым артыстам за кранальнае выступленне і ўручылі дзецям кветкі і салодкія падарункі.

6.png

За атмасферу пазітыву адказваў непераўзыдзены гумарыст - Сяргей Навіцкі! Ён не толькі быў вядучым мерапрыемства, але і ўздымаў настрой прысутных жартамі і дасціпнымі выказваннямі!

4 (1).png

Не абышлося і без музычных вынаходстваў! Вольга Любавіна і Мікіта Фаміных выканалі свае запальныя песні, напоўніўшы залу неверагоднымі эмоцыямі і цудоўнай музыкай!

2.png
3 (1).png

Дзякуем усім удзельнікам за неверагодна яркае і душэўнае выступленне, нагадаўшы, што вясна – час яркіх падзей і радасных сустрэч!

З надыходзячым вясновым святам, дарагія жанчыны! З 8 сакавіка!

7.png
8.png
9.png