У ГЦ «СТАЛІЦА» УЗНАГАРАДЗІЛІ ФІНАЛІСТАЎ ДЗІЦЯЧАГА КОНКУРСУ МАЛЮНОЎКА

08.09.2021

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў дзіцячага творчага конкурсу "Беларусь - мой дом", прысвечанага Дню народнага адзінства Рэспублікі Беларусь, адбылася 8 верасня ў ГЦ "Сталіца". Юныя мастакі ў суправаджэнні бацькоў і груп падтрымкі прыбывалі на выставу ўласных карцін загадзя, каб адчуць атмасферу сапраўднай карціннай галерэі.

Юныя мінчане з радасцю фатаграфаваліся ля сваіх работ. Для рабят быў арганізаваны майстар-клас па гравюры, які выклікаў непадробную цікавасць не толькі ў творчых дзяцей, але і іх бацькоў.

enwa.jpg
IMG_8663-1536x1024.png
IMG_8630-scaled-e1633880560410-1536x1409.png

— Мінскае гарадское аб'яднанне выказвае Вам словы падзякі за актыўны ўдзел у нашым конкурсе "Беларусь - мой дом", прысвечаным Дню народнага адзінства Рэспублікі Беларусь. У нашай краіны багатае гістарычнае мінулае, а наша будучыня -дзеці. Адзінства аб'ядноўвае творчыя інтарэсы нашых дзяцей, што адлюстравана ў прадстаўленых работах. Ад усёй душы віншую ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу і жадаю новых творчых пачынанняў, здзяйсненняў, яркіх перамог, прызнанні! -падкрэсліў старшыня Мінскага гарадскога аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Аляксандр Шчэкавіч.

IMG_8691-1536x1024.png

12 галіновых прафсаюзаў нашага горада прадставілі працы дзяцей сябраў прафсаюзаў. У фінал конкурсу з больш чым 600 удзельнікаў выйшлі 72 юныя мастакі.

IMG_8703-scaled-e1633943600620.png
IMG_8723-scaled-e1633943781447-1536x1167.png

Пераможцамі ва ўзроставай катэгорыі 5-9 гадоў сталі:

Трэцяе месца - Вертліб Паліна - 9 гадоў, прадстаўнік Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя;

Другое месца - Хаменка Надзея - 8 гадоў , прадстаўнік Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці;

Першае месца - Рубан Міхаіл - 8 гадоў, прадстаўнік Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Безимени-1-2.png

Пераможцамі ў 2-ой узроставай групе ад 10 да 14 гадоў сталі:

Трэцяе месца - Рамашкевіч Раман - 11 гадоў , прадстаўнік Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва;

Другое месца - Сяргей Яўген - 13 гадоў , прадстаўнік Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў;

Першае месца - Дзякуча Ганна - 13 гадоў, прадстаўнік Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Безимени-1-1.png

Мінскае гарадское аб'яднанне прафсаюзаў дзякуе ўсім бацькам – сябрам прафсаюзаў, гарадскім і абласным арганізацыям галіновых прафсаюзаў, за актыўны ўдзел у конкурсе.

Асаблівыя словы падзякі выказваем Андрэю Уладзіміравічу Адамчыку, выкладчыку, мастаку дзіцячай мастацкай школы мастацтваў № 1 г.Мінска, і яго навучэнцам, работы якіх былі прадстаўлены на выстаўцы па-за конкурсам, а таксама Шантаровічу Аляксандру Валер'евічу, дырэктару ўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж ім. А.К.Глебава», за неацэнную дапамогу ў правядзенні мерапрыемства. Віншуем Вас і Вашыя калектывы з Днём работнікаў культуры!

Усе фіналісты атрымалі заахвочвальныя прызы ад Мінскага гарадскога аб'яднання і ў суправаджэнні сваіх родных прадоўжылі свята ў кафэ ГЦ "СТАЛІЦА", частуючыся салодкімі тортамі, вырабленымі спецыяльна для юных мастакоў сталічнымі майстрамі.

2021-10-11_11-48-06.png

Тэкставы матэрыял узяты з сайта Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Minsk.1PROF.BY

https://minsk.1prof.by/news/no-category/v-tc-stolica-nagradili-finalistov-detskogo-konkursa-risunka/