Дэлегацыя фармаколагаў з Рэспублікі Куба наведала УАЗ "1-я ГКБ"

13.06.2024

11 чэрвеня ўстанова аховы здароўя "1-я гарадская клінічная бальніца" наведала дэлегацыя фармаколагаў з Рэспублікі Куба, на чале з намеснікам генеральнага дырэктара Цэнтра геннай інжынерыі і біятэхналогій доктарам Джорджам Валдэсам Хернандэсам.

Дэлегацыю сустрэлі галоўны ўрач Вольга Есманчык і загадчык эндакрыналагічнага аддзялення Наталля Ліхарад.

17.jpg

Прадстаўнікі кубінскіх фармакалагічных кампаній наведалі эндакрыналагічнае аддзяленне, дзе Вольга Пятроўна расказала аб структуры клінікі і спецыфіцы работы эндакрыналагічнага аддзялення. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі сустрэчы ўдзялілі абмеркаванню тактыкі лячэння цукровага дыябету.

Доктар Хернандэс прадставіў інфармацыю аб кубінскай праграме па лячэнні дыябетычнай ступні з дапамогай прэпарата HEBERPROT-P. Прэпарат шырока прымяняецца на Кубе і значна зніжае рызыку ампутацыі канечнасцяў у пацыентаў з гэтым ускладненнем дыябету.

18.jpg

Кіраўнік кубінскай дэлегацыі выказаў захапленне арганізацыяй і якасцю беларускай медыцыны, а таксама высока ацаніў прафесіяналізм нашых медыкаў. Завяршаючы свой візіт, доктар Хернандэс пакінуў памятны надпіс у кнізе ганаровых гасцей, падкрэсліўшы важнасць нашага ўзаемадзеяння і абмену вопытам у сферы аховы здароўя.