Віншаванне з днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03.07.2023

Паважаныя калегі, дарагія ветэраны!
Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

3 ліпеня - вялікая гістарычная дата для ўсяго нашага народа. У гэты дзень мы адзначаем 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі.

У гэты светлы ліпеньскі дзень мы ўспамінаем тых, хто прынёс мір і спакой на нашу зямлю. І, працягваючы слаўныя традыцыі, наша пакаленне будуе моцную і квітнеючую Беларусь - дзяржаву для народа, дзе забяспечаны мір, стабільнасць і бяспека.

Сёння мы па традыцыі аддаём даніну павагі і памяці загінуўшым на палях бітваў у імя вызвалення Радзімы і ўшаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і працоўных поспехаў у нашай агульнай стваральнай працы на карысць роднай Беларусі.

З павагай, адміністрацыя УАЗ "1ГКБ"