Свята Працы - 1 Мая

01.05.2023

Калектыў установы аховы здароўя "1-я гарадская клінічная бальніца" прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Святу Працы - 1 Мая.

Месцам святкавання Дня міжнароднай салідарнасці працоўных стаў парк Перамогі. Першамайскія святочныя пляцоўкі традыцыйна становяцца месцам сустрэчы ўсіх прафсаюзных арганізацый сталіцы. Ускладанне кветак, цёплыя сустрэчы з калегамі, святочная атмасфера.

У мітынгу прыняў удзел старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, павіншаваў усіх са святам, выказаў сваю падзяку за асабісты ўклад у развіццё дзяржавы.

Далей на гасцей свята чакала вялікая канцэртная праграма артыстаў беларускай эстрады і творчых калектываў горада.