Сустрэча працоўнага калектыву з намеснікам пракурора Першамайскага раёна г. Мінска

22.03.2024

Намеснік пракурора Першамайскага раёна г. Мінска, Анатоль Іванавіч Кабяк правёў сустрэчу з калектывам УАЗ "1-я гарадская клінічная бальніца".

Анатоль Іванавіч расказаў аб незаконным абароце наркатычных сродкаў, іх аналагаў і мерах адказнасці за захоўванне і збыт гэтых рэчываў, а таксама падкрэсліў іх згубны ўплыў на арганізм і якасць жыцця чалавека.

Таксама на сходзе былі закрануты прававыя аспекты іншых правапарушэнняў і крымінагенная абстаноўка ў Першамайскім раёне.

Напярэдадні дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі Анатоль Іванавіч узгадаў гістарычныя звесткі аб трагічных падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў дні Вялікай Айчыннай вайны, ён таксама паведаміў, што ўзняты архіўныя дакументы, устаноўлены новыя даныя па знішчэнні беларускіх вёсак, а расследаванне злачынстваў генацыду беларускага народа дагэтуль.

Гісторыя беларускага народа поўная трагічных падзей. Многія з іх з часам сціраюцца з памяці людзей і становяцца здабыткам архіваў. Гістарычная памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны заклікае нас да адказнасці за мір у нашай краіне.

9 (2).jpg