- Галоўная
- Інфармацыя
- Урачы інфармуюць
- Навошта псіхолаг у жаночай кансультацыі?
- Галоўная
- Інфармацыя
- Урачы інфармуюць
- Навошта псіхолаг у жаночай кансультацыі?
Навошта псіхолаг у жаночай кансультацыі?
Аўтар артыкула: псіхолаг установы аховы здароўя «1-я гарадская клінічная бальніца» 4-я жаночая кансультацыя Юркава Маргарыта Алегаўна.
"Добры дзень! Мяне да вас накіраваў мой гінеколаг, але я не ведаю навошта, са мной жа ўсё добра..."
Гэта першая фраза, якую я чую ад 80% жанчын, якія заходзяць у мой кабінет. Далей я звычайна тлумачу, што я не псіхіятр, а псіхолаг, што гэта абсалютна розныя спецыялізацыі. І вось менавіта ў гэты момант у жанчын на ўзроўні цела як быццам адбываецца выдых, страх крыху сыходзіць, яны супакойваюцца, часта адразу пачынаюць усміхацца, прысаджваюцца, і мы пачынаем гутарку.
Дык навошта ўсё ж псіхолаг у жаночай кансультацыі? На мой погляд, псіхолаг павінен быць у кожнай дзяржаўнай установе, у кожнай кампаніі. Гэта даўно нармальная практыка ва ўсім свеце.
На жаль, мы толькі зараз прыходзім да разумення, што трэба займацца сваім псіхалагічным і псіхічным здароўем. Што нармальна хадзіць да псіхолага, калі становіцца дрэнна, калі ўзнікаюць праблемы, якія цяжка ўжо вырашаць самастойна. Бо калі ў нас нешта баліць, мы зламалі нагу ці нам патрэбна аперацыя, мы не займаемся самалячэннем, мы ідзем да патрэбнага спецыяліста па дапамогу. Але, улічваючы тое, што нашая псіхіка гэта нешта эфемернае, што немагчыма пакратаць, нам здаецца, што і дапамога тут не патрэбная.
І вось гадамі мы складыруем свае ўнутраныя пытанні, цяжкасці
і перажыванні. Трымаем гэта ўсё ўнутры сябе. А потым дзівімся, чаму няма сіл, чаму да ўсяго поўная апатыя, чаму прачынаючыся з раніцы, адчуванне, што наогул не спаў, няма жадання ісці на працу, не хачу сядзець з дзецьмі, ды і проста не хачу нічога.
А адказ ляжыць прама на паверхні: мы не даем выйсце ўласным эмоцыям, не даем сабе пражываць негатыўныя эмоцыі, не даем сабе адпакутаваць складаныя падзеі ў жыцці, не даем ім месцы, не даем сабе запавольвацца, і нават дапусціць тую думку, што я стаміўся, мне патрэбен перапынак.
Наша пакаленне імкнецца быць увесь час лепшым, звышпрадуктыўнейшым, адразу ўспамінаецца слоган: «Вышэй, хутчэй, далей!». Але наколькі ён добры для звычайнага жыцця, ніхто не задумваецца.
Дык вось адказваючы на вышэй пастаўленае пытанне, псіхолаг патрэбен для таго, каб у вас была магчымасць выявіць свае эмоцыі, свае любыя пачуцці, свае страхі і перажыванні, і каб яны былі прынятыя, зразуметыя і пачутыя. І ў адрозненне ад простых гутарак з сяброўкамі і сваякамі, спецыяліст вам зможа з гэтым дапамагчы, накіруе вас і падтрымае на гэтым шляху.
Калі ў вас падвышаная трывожнасць падчас цяжарнасці, ці незапланаваная цяжарнасць, і вы не ведаеце, што з гэтым рабіць, ці хвалюецеся пра тое, ці зможаце вы стаць добрым бацькам, ці зможаце выносіць дзіцятка, ці ў вас ужо вельмі доўга не атрымліваецца зацяжарыць, і вы адчуваеце пачуццё безвыходнасці, то вам трэба звярнуцца па кансультацыю да псіхолага. Гэта невялікі спіс тых пытанняў, з якімі вы можаце прыйсці.
Гэта наш клопат пра вас! Бо далёка не ва ўсіх людзей ёсць магчымасць пайсці на прыём да псіхолага ў прыватную практыку, таму зараз у вас ёсць магчымасць прыйсці да спецыяліста ў дзяржаўную ўстанову.
І ўсё роўна, гэта будзе разавая планавая псіхалагічная дыягностыка перад цяжарнасцю ці гэта перацячэ ў больш працяглую тэрапію. Галоўнае, што ў вас есць магчымасць атрымаць падтрымку і дапамогу, а мы можам вам з гэтым дапамагчы!