Педыятрычнае аддзяленне для нованароджаных дзяцей

tkachс.jpg

Ткач Наталля Мікалаеўна

Загадчык педыятрычнага аддзялення для нованароджаных дзяцей.

Урач неанатолаг - вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, стаж працы 20 гадоў.

Тэлефоны:

Ткач Наталля Мікалаеўна

Загадчык педыятрычнага аддзялення для нованароджаных дзяцей.

Урач неанатолаг - вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, стаж працы 20 гадоў.

Тэлефоны:

Аб аддзяленні

Педыятрычнае аддзяленне для нованароджаных дзяцей уваходзіць у структуру радзільнага дома і размешчана на 3-м паверсе акушэрскага корпуса, разлічана на 10 дзіцячых ложкаў, з іх 5 ложкаў для неданошаных нованароджаных.

Асноўная мэта работы аддзялення - аказанне кваліфікаванай лячэбна-дыягнастычнай і ранняй рэабілітацыйнай дапамогі дзецям у неанатальным перыядзе.

У педыятрычнае аддзяленне паступаюць нованароджаныя дзеці, якія маюць патрэбу ў выхаджванні, лячэнні і рэабілітацыі з аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі для нованароджаных і з аддзялення для нованароджаных радзільнага дома №1.

Большасць палат у аддзяленні - гэта палаты сумеснага знаходжання маці і дзіцяці. Пастаяннае ўзаемадзеянне маці і дзіцяці ў комплексе з сучаснымі метадамі тэрапіі дапамагае істотна павысіць рэабілітацыйны патэнцыял нованароджаных дзяцей. У аддзяленні практыкуецца выходжванне неданошаных дзяцей з прыцягненнем абодвух бацькоў: псіхалагічная падтрымка бацькі дзіцяці, яго ўдзел у выхаджванні мае вялікае значэнне для захавання цёплых і спакойных узаемаадносін у сям'і.

Выходжванне і лячэнне нованароджаных ажыццяўляецца калектывам урачоў-неанатолагаў, якія пастаянна ўдасканальваюць свае прафесійныя навыкі і кваліфікацыю (вывучэнне сучаснай медыцынскай літаратуры, навучанне на курсах павышэння кваліфікацыі, удзел у навуковых канферэнцыях і семінарах).

Медыцынскі персанал аддзялення адрозніваецца добразычлівым стаўленнем і індывідуальным падыходам да кожнага маленькага пацыента і ягоным бацькам.

Асноўныя прынцыпы працы медыцынскага персанала аддзялення:

  • сумеснае знаходжанне маці і дзіцяці;
  • прыярытэт груднога гадавання;
  • прымяненне лячэбнай фізкультуры і фізіятэрапеўтычных метадаў лячэння;
  • прапаганда здаровага ладу жыцця.

З адкрыццём нашага аддзялення ва ўстанове адпала неабходнасць у пераводзе дзяцей для выходжвання ў іншыя стацыянары горада. Цяпер практычна ўсе малыя, якія нарадзіліся ў радзільным доме 1-ай гарадской клінічнай бальніцы, маюць магчымасць на месцы атрымаць высокакваліфікаваную дапамогу і выпісацца дадому.

Урачы аддзялення

  1. Ломская Інга Уладзіміраўна ўрач-неанатолаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі стаж работы больш за 26 гадоў