- Галоўная
- Пра нас
- Першасная прафсаюзная арганізацыя
- Навіны прафсаюзнай арганізацыі
- 3-і пленум Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя
- Галоўная
- Пра нас
- Першасная прафсаюзная арганізацыя
- Навіны прафсаюзнай арганізацыі
- 3-і пленум Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя
3-і пленум Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя
10.05.2021
"На першым плане бяспека і матэрыяльная падтрымка работнікаў галіны ў складаных жыццёвых сітуацыях" - пра гэта заявіў падчас пленума Мінскага гарадскога камітэта БПРЗ старшыня арганізацыі Георгій Сямёнавіч Будрэвіч, характарызуючы яе работу ва ўмовах пандэміі.
Асноўныя пытанні, якія былі разгледжаны на пленуме, гэта ход выканання праграмы асноўных напрамкаў дзейнасці Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя на 2020-2025 гады, унутрыпрафсаюзнай дысцыпліны і работа рэвізійнай камісіі Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. У пасяджэнні прыняў удзел старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла.
У сваім дакладзе кіраўнік гарадской арганізацыі БПРЗ адзначыў, што існуючая эпідсітуацыя запатрабавала пераарыентацыі кадравых і матэрыяльных рэсурсаў і максімальнага накіравання іх на прадухіленне ўзнікнення небяспечных для работнікаў аховы здароўя сітуацый: эканамічных, сацыяльных і прававых. Мінскі гаркам БПРЗ аказваў матдапамогу ўсім членам прафсаюза, якія захварэлі на інфекцыю COVID-19, незалежна ад працягласці страты часовай непрацаздольнасці.
«У 2020 годзе дапамога была аказана 4108 работнікам - членам прафсаюза на агульную суму больш за 422 тыс. рублёў. Мы таксама прынялі рашэнне працягнуць у 2021 годзе матэрыяльна дапамагаць работнікам, якія заразіліся COVID-19 пры выкананні працоўных абавязкаў, як за кошт сродкаў першасных прафсаюзных арганізацый, так і за кошт Мінскага гарадскога камітэта прафсаюза», - распавёў Георгій Будрэвіч.
Цяпер асноўная частка фінансавых сродкаў Мінскага гарадскога камітэта прафсаюза, таксама як і ўсяго Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, пераарыентавана на аказанне дапамогі медыкам у барацьбе з пандэміяй - на забеспячэнне сродкамі індывідуальнай абароны, дэзінфікуючымі сродкамі, стварэнне бяспечных умоў працы, арганізацыю гарачага харчавання.
Акрамя таго, членам прафсаюза, якія перанеслі захворванні, выкліканыя інфекцыяй COVID-19, для аднаўлення і рэабілітацыі, уключна па май 2021 года, прадастаўлялася 30 працэнтаў кампенсацыя кошту пуцёвак у санаторыі сеткі "Белпрафсаюзкурорт". З пачатку года на гэтыя мэты Мінскім гарадскім камітэтам прафсаюза было накіравана больш за 6 тыс. рублёў, гэтую скідку на пуцёўкі атрымалі 44 члены прафсаюза.
Таксама сумеснымі намаганнямі наймальнікаў і прафсаюза была праведзена значная работа па ўдасканаленню і далейшаму развіццю сацыяльнага партнёрства і калектыўна-дагаворнага рэгулявання працоўных адносін, унясенню ў калектыўныя дагаворы норм Тарыфнага і мясцовага пагадненняў і рэалізацыі артыкула 365 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.