Чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях

07.04.2022

7 красавіка 2022 года ў гасцінічным комплексе "Турыст" прайшоў адкрыты чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях сярод моладзі, арганізаваны Мінскай гарадской арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. УАЗ "1-я гарадская клінічная бальніца" прадстаўляла каманда "Адрэналін", у склад якой увайшлі: урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг дзіцячы Жукоўская Анастасія (капітан каманды), урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг дзіцячы Магучова Таццяна, адміністратар сеткі Бабушкін Данііл, інжынер-прадстаўнік , медыцынская сястра кардыялагічнага аддз. для хворых з ІМ №2 Барысюк Анастасія, медыцынскі брат ААіР Мінюк Ягор.

Усяго ў гульні прынялі ўдзел 15 каманд па 6 чалавек. Правядзенне чэмпіянату садзейнічала стварэнню ўмоў для раскрыцця творчых і інтэлектуальных здольнасцей працуючай моладзі сістэмы аховы здароўя, папулярызацыі прафсаюзнага руху сярод моладзі, а таксама стварэнню пляцоўкі для зносін і арганізацыя пазнавальнага вольнага часу моладзі.

Гульня складалася з чатырох тураў: "Медыя-азбука", "Віктарына", "Карціна маслам", "Бліц-гульня".

Тур «Медыя-азбука»: камандам неабходна адгадаць 26 зашыфраваных слоў, намаляваных на слайдах у выглядзе рэбусаў або асацыяцый. Слайд дэманструецца на працягу 20 секунд.

Тур «Віктарына»: неабходна адказаць на 24 пытанні вядучага. Для адказу на пытанне камандзе выдзяляецца 60 секунд.

Тур «Карціна маслам»: адгадаць 7 карцін вялікіх мастакоў, якія дэманструюцца на слайдах па 20 секунд на карціну.

Тур «Бліц-гульня»: трэба было адказаць на 35 пытанняў, разбітых на 7 тэм, па 5 пытанняў у кожнай. Тэмы складаліся з пытанняў рознага ўзроўню складанасці коштам 1, 2, 3, 4 і 5 балаў адпаведна. Па заканчэнні тура бланкі збіраліся для падліку балаў.

Удзельнікаў гульні прывітаў старшыня журы - старшыня Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Георгій Будрэвіч. Ён зазначыў, што такія мерапрыемствы стымулююць творчую актыўнасць прафсаюзных работнікаў, развіваюць іх інтэлектуальны патэнцыял і ўмацоўваюць камандны дух.

Пасля завяршэння чэмпіянату многія гульцы прызнаваліся, што не чакалі такога высокага ўзроўню спаборніцтваў - некаторыя пытанні вядучага былі дастаткова складанымі. Тым не менш, удзельнікаў гэта толькі распаліла і на пытанне, ці будуць яны прымаць удзел у падобных гульнях, адказвалі адназначна: абавязкова!

2 (15)с.png
1 (15)с.png