ПАДВЯДЗЕНЫ ВЫНІКІ, НАМЕЧАНЫ ПЛАНЫ

26.01.2023

Вынікі працы першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя "1-я гарадская клінічная бальніца" за 2022 год былі падведзены на прафсаюзнай канферэнцыі, якая адбылася 26 студзеня.

Са справаздачным дакладам выступіла старшыня прафкама Івашкевіч А.С. Акрамя таго, былі разгледжаны вынікі выканання Калектыўнага дагавора, зацверджана справаздача рэвізійнай камісіі, справаздача аб выкананні каштарысу прафсаюзнага бюджэту за 2022 год і каштарыс даходаў і расходаў прафсаюзнага бюджэту на 2023 год.

З дакладам аб праведзенай рабоце выступіла старшыня Маладзёжнага Савета Жукоўская А.А. Яна адзначыла, што сёння ў клініцы створаны ўсе неабходныя ўмовы для моладзі, каб яны змаглі праявіць сябе не толькі ў прафесійнай дзейнасці, але і раскрыць свой творчы патэнцыял. Моладзь павінна актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў клініцы, быць ініцыятарам новых праектаў.

Аб рабоце камісіі па рабоце сярод жанчын, ахове сям'і, мацярынства і дзяцінства выступіла старшыня камісіі Драгунава А.С.

У рабоце прафсаюзнай канферэнцыі прыняла ўдзел галоўны ўрач установы Есманчык Вольга Пятроўна. У сваім выступленні па выніках выканання Калектыўнага дагавора за 2022 год яна надала ўвагу ў частцы пытанняў аплаты працы работнікаў клінікі, момантам, якія садзейнічаюць павелічэнню яе памеру, стымулюючых выплат. Зрабіла акцэнт аб неабходнасці павышэння кваліфікацыйнай катэгорыі нашых медыцынскіх работнікаў.

Сваю ацэнку праводзімай ва ўстанове прафсаюзнай рабоце дала намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Траскоўская Вольга Уладзіміраўна. Яна падзякавала прафактыву і калектыву клінікі за праведзеную працу.

00-fill-318x318.png
01 (1).png