Тэлефоны даверу і экстранай псіхалагічнай дапамогі
Процідзеянне карупцыі
Механізм разгляду скаргаў на ўзроўні арганізацыі аховы здароўя (1 узровень)
Урачы інфармуюць
Актуальная інфармацыя
Адзіныя дні здароўя
Аказанне сітуацыйнай дапамогі інвалідам
Памятка пацыенту, які здае аналізы
Інфармацыя Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь аб аказанні медыцынскай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства
26 лютага 2022 года прафсаюзны камітэт УАЗ "1-я гарадская клінічная бальніца" сумесна з УП "Беларустурыст" арганізаваў для супрацоўнікаў экскурсію ў Турыстычны комплекс "Вольны млынар" на ўнікальную масленічную праграму "А ў нас сёння - Маслёнка".
Масленіца - гэта адно з самых доўгачаканых і яркіх свят у народным календары. Гэта не адзін дзень, а цэлы разгульны тыдзень, кожны з дзён у якім становіцца чарговым этапам развітання з зімой і падрыхтоўкі да такой доўгачаканай вясны. Масленіца-адзін з любімых святаў і нашых супрацоўнікаў. Кожны год нашы медыцынскія працаўнікі цэлымі сем'ямі выязджаюць на імпрэзу Масленіцы.
У паездцы прынялі ўдзел 43 чалавекі. З прафсаюзнага бюджэту выдзелены сродкі на аплату турыстычных паслуг, уваходных білетаў у турыстычны комплекс і аплату транспарту.
Экскурсія атрымалася насычанай і вельмі цікавай. Разам з экскурсаводам мы наведалі аграгарадок Дворышча (Лідскі раён) – старажытны турыстычны комплекс “Вольны млынар”, азнаёміліся з прадстаўленымі экспанатамі выставачных залаў турыстычнага комплексу.
Затым мы паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай праграме «А ў нас сёння-Масленка» з гульнямі, карагодамі, абрадавымі дзеяннямі. Знаёмства з масленічнымі традыцыямі праходзіла пазітыўна і займальна, мы ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях і конкурсах. Завяршэннем наведвання турыстычнага комплексу стаў маляўнічы інтэрактыўны абрад з нашым удзелам "Спальванне Зімы" і масленічны пачастунак. Якое ж свята без гарачых, румяных бліноў! Традыцыя пячы бліны на Масленіцу была яшчэ з часоў пакланення паганскім багам. Бо менавіта бога сонца Ярыла славяне заклікалі прагнаць зіму, а круглы румяны блін так падобны на вясновае сонца…
Потым мы наведалі Лідскі замак. Наша маленькае падарожжа завяршылася, а на памяць мы набылі сувеніры ў рамесных майстэрнях і сувенірнай лаўцы.
Удзельнікі экскурсіі падзякавалі прафсаюзнаму камітэту і тураператарам УП "Беларустурыст" за добра арганізаваную і займальную паездку.