«Выхадныя - разам»

10.09.2022

У сонечны восеньскі дзень наша група супрацоўнікаў установы аховы здароўя "1-я гарадская клінічная бальніца" разам з ТВК ТАА "Трэвел" адправілася ў паездку ў г.Навагрудак.

У праграме тура была арганізавана цудоўная і пазнавальная аглядная экскурсія па Навагрудку - першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, горадзе Міндоўга і Адама Міцкевіча. Наведалі дом-музей Адама Міцкевіча, сусветна вядомага паэта, публіцыста, грамадска-палітычнага дзеяча.

Наведалі прыватную галерэю члена Беларускага саюза мастакоў Кастуся Качана, якая падарыла нам унікальную магчымасць ажыццявіць цікавае падарожжа ў гісторыю беларускай правінцыі, дзе былі прадстаўлены ўнікальныя ўзоры шляхецкага посуду з беларускага шкла, старажытная мэбля. Завяршылася экскурсія ў невялікай гасцінай, дзе ва ўтульнай атмасферы за гутаркай з гаспадыняй галерэі, нам прапанавалі выпіць кубачак духмянай травяной гарбаты з пачастункам. За некалькі кіламетраў ад г.Навагрудак знаходзіцца невялікае возера Літоўка, адно з любімых мясцін Адама Міцкевіча, пра якое ведаюць ва ўсім свеце дзякуючы яго паэме «Гражына». Менавіта да возера Літоўка, гераіня паэмы, надзеўшыся ў даспехі мужа, прывяла войска з Навагрудка, каб пазмагаецца з крыжакамі. Але кошт перамогі быў занадта вялікі… Акунуцца ў гісторыю і даведацца пра гэтыя вялікія падзеі, мы змаглі, паглядзеўшы займальную анімацыйную праграму “Гражына”.

Пасля абеду ў кавярні і самастойнай прагулкі для наведвання сувенірных крам і фота, наш шлях ляжаў назад у Мінск. Мы ўсе зарадзіліся станоўчай энергіяй і добрым настроем.

vyh18102022-1-fill-300x200.png
vyh18102022-4 (1)с.png
vyh18102022-3с.png
vyh18102022-2-fill-300x200.png