Школы здароўя

З мэтай узмацнення інфармаванасці насельніцтва аб мерах прафілактыкі захворванняў, павышэння цікавасці насельніцтва да фарміравання матывацыі здаровага ладу жыцця, навучання агульнымі навыкамі самакантролю за станам здароўя, аказання першай даўрачэбнай дапамогі ў выпадку абвастрэння захворванняў у бальніцы на базе аддзяленняў арганізаваны 5 "Школ здароўя" для пацыентаў, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні.

Адказнымі за арганізацыю работы "Школ здароўя" на базе аддзяленняў прызначаны:

Школа артэрыяльнай гіпертэнзіі - урач-кардыёлаг Іванькова Дар'я Міхайлаўна

Школа маладой маці - урач-акушэр-гінеколаг (загадчыца кансультацыі) Шкарупа Аляксандра Сяргееўна

Школа астэапарозу - урач-рэўматолаг (загадчыца аддзялення) Скрыпнік Алена Юр'еўна

Школа цукровага дыябету - урач-эндакрынолаг Сухадолава Вольга Ігараўна

Школа трэцяга ўзросту - урач кардыёлаг Сямак Маргарыта Аляксандраўна

Фильтр