26 красавіка - Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе

26.04.2024

38 гадоў таму, 26 красавіка 1986 г., адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. У той ці іншай меры яе наступствы закранулі многія краіны Еўропы. Але ў найбольшай ступені пацярпела Беларусь.

У Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе арганізавана ўшанаванне ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і грамадзян, адселеных з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Ім будзе прадастаўлена матэрыяльная дапамога.

Дзякуем і выказваем павагу гэтым героям, якія знаходзяцца сярод нас, чыё самаадданае служэнне заслугоўвае ганаровага прызнання і падтрымкі.