Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху ва УАЗ "1-я ГКБ"

02.09.2024

Супрацоўнікаў УАЗ "1-я ГКБ" наведаў інспектар аддзела адміністрацыйнай практыкі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама лейтэнант міліцыі Мацвей Філіпеня. Яго візіт быў прымеркаваны да Адзінага дня бяспекі дарожнага руху.

У гутарцы з супрацоўнікамі клінікі лейтэнант нагадаў, што ў сувязі з пачаткам навучальнага года ў нашай краіне з 25 жніўня па 5 верасня 2024 года праходзіць акцыя "Увага - дзеці!".

Прафілактычная акцыя заклікана павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў, прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей. Для гэтага ў дні спецмерапрыемства рух транспартных сродкаў у светлы час сутак ажыццяўляецца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.

Таксама лейтэнант адзначыў, што 30 жніўня 2024 года напярэдадні новага навучальнага года праходзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: "У новы навучальны год - бяспечных усім дарог!". У ходзе яго правядзення асаблівая ўвага будзе ўдзелена рабоце па прыцягненню ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей на дарогах.

Паводле звестак інспектара, адным з найбольш распаўсюджаных парушэнняў правілаў дарожнага руху ў краіне з'яўляецца перавышэнне хуткаснага рэжыму. У сталіцы ж асноўнымі парушэннямі з'яўляюцца невыкананне правілаў спынення і стаянкі, а таксама кіраванне транспартным сродкам без тэхнічнага агляду.

Напрыканцы сустрэчы галоўны ўрач клінікі Вольга Есманчык павіншавала ўсіх супрацоўнікаў сталічнай міліцыі з 80-годдзем з дня ўтварэння Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, пажадала ім поспехаў на службе і скарачэння колькасці парушальнікаў.

0 (2).jpg
1 (3).jpg