• Галоўная
  • Інфармацыя
  • Навіны
  • СПРАВАЗДАЧНА-ВЫБАРНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ПЕРШЫННАЙ ПРАФСАЮЗНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ УАЗ «1-Я ГАРАДСКАЯ КЛІНІЧНАЯ БАЛЬНІЦА»

СПРАВАЗДАЧНА-ВЫБАРНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ПЕРШЫННАЙ ПРАФСАЮЗНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ УАЗ «1-Я ГАРАДСКАЯ КЛІНІЧНАЯ БАЛЬНІЦА» 

18.07.2024

18 ліпеня адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ "1-я гарадская клінічная бальніца".

фото в текст 1.jpg

На сходзе прысутнічалі запрошаныя: Вольга Траскоўская, намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і Вячаслаў Шыла, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

фото в текст 3.jpg

На канферэнцыі падвялі вынікі працы прафсаюзнага камітэта за перыяд з 2019 г. па 2024 г. З асноўным дакладам выступіла выконваючы абавязкі старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Таццяна Карпенка, з дакладам рэвізійнай камісіі Ірына Ханевіч.

Старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі была абрана Таццяна Карпенка.

Члены прафсаюза далі станоўчую ацэнку праведзенай рабоце, выказалі падзяку і нацэлілі зноў абраны прафсаюзны актыў на эфектыўную плённую дзейнасць.

фото в текст 2.jpg

Галоўны лекар УАЗ "1-я ГКБ" Вольга Есманчык адзначыла цесна наладжанае сацыяльнае партнёрства паміж прафсаюзным камітэтам і адміністрацыяй. Яна таксама звярнула ўвагу на тое, якая вялікая сумесная работа праведзена над калектыўнай дамовай, па пытаннях стварэння камфортных умоў працы і побыту працаўнікоў, актыўнаму развіццю турысцка-экскурсійнага кірунку.