У Трасцянцы ля манумента «Брама памяці» 22 чэрвеня пройдзе мітынг-рэквіем

20.06.2023

У Трасцянцы ля манумента "Брама памяці" 22 чэрвеня пройдзе мітынг-рэквіем. Ён прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

op-1200_0_1200x800_c35.jpg

Перамога над ворагам у Вялікай Айчыннай вайне была дасягнута цаной вялікіх ахвяр і незаменных страт беларускага народа. Нямецкія захопнікі пакінулі пасля сябе жудасны крывавы след, бяды і нябачанае спусташэнне. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду, знішчэння людзей, разрабавання нацыянальнага багацця краіны, ліквідацыі дзяржаўнага ладу. На захопленай тэрыторыі нацысты адкінулі ўсе міжнародныя прававыя нормы. На акупіраванай тэрыторыі БССР нацысты стварылі больш за 260 лагераў смерці для знішчэння ваеннапалонных і цывільнага насельніцтва. Злачынствы акупантаў па сваёй масавасці і страшнай жорсткасці не ведалі сабе роўных у найноўшай гісторыі Беларусі.

Святы абавязак усіх беларусаў - памятаць самім пра гэтыя падзеі, а таксама не даваць іншым забываць ці, тым больш, скажаць праўду пра гісторыю нашай краіны.