Вакцынацыя - самы эфектыўны спосаб прафілактыкі захворванняў

12.09.2024

Вакцынацыя - самы эфектыўны спосаб прафілактыкі захворванняў

Вакцынацыя - гэта бяспечны і рацыянальны спосаб выклікаць у арганізме імунны адказ без неабходнасці заражаць яго той ці іншай хваробай. Вакцыны значна зніжаюць рызыку ўзнікнення захворванняў, актывуючы натуральныя ахоўныя механізмы для фарміравання імунітэту да ўзбуджальніка інфекцыі.

Імунная сістэма:

  • Распазнае ўзбуджальніка захворвання (вірус ці бактэрыю); 
  • Вырабляе антыцелы для барацьбы з інфекцыяй; 
  • Запамінае ўзбуджальніка хваробы, каб змагацца з ім у будучыні. Калі гэты ўзбуджальнік зноў патрапіць у арганізм, імунная сістэма хутка адрэагуе і знішчыць яго, не дапусціўшы развіцця захворвання.

Наша імунная сістэма валодае памяццю. Атрымаўшы адну ці некалькі доз вакцыны, мы набываем абарону ад той ці іншай хваробы на працяглы тэрмін. Менавіта гэта робіць вакцыны такім эфектыўным сродкам.

Вакцыны - гэта самы эфектыўны метад прафілактыкі інфекцый, бо значна лепш папярэдзіць захворванне, чым лячыць яго і змагацца з наступствамі.

Спасылка на відэаролік:

«Для чаго і ад чаго патрэбны прышчэпкі?»